Юрый Анатольевіч Зісер
Юрый Зісер | |
---|---|
Род дзейнасці | прадпрымальнік, праграміст |
Дата нараджэння | 28 чэрвеня 1960 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 мая 2020 (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Юлія Вісарыёнаўна Чарняўская |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Сайт | zisser.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ю́рый Анатольевіч Зі́сер (28 чэрвеня 1960, Львоў, Украіна — 17 мая 2020, Мінск) — беларускі прадпрымальнік, дырэктар і ўласнік унітарнага прадпрыемства «Надзейныя праграмы», заснавальнік, уласнік і (да 2012) генеральны дырэктар найбуйнейшага ў Беларусі парталу TUT.BY[1], грамадскі дзеяч, мецэнат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Юрый Зісер нарадзіўся ў жыдоўскай[2] сям'і, 28 чэрвеня 1960 года ў Львове, Украіна. Скончыў Паўночна-Заходні політэхнічны інстытут у Ленінградзе па спецыяльнасці «Электронныя вылічальныя машыны». У 1977—1994 гадах працаваў праграмістам, сістэмным аналітыкам і кіраваў рознымі праектамі.[3]
У 1980-х гадах пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, беларускім культуролагам Юліяй Чарняўскай. Разам з ёй з’ехаў у Мінск. У сталіцы Беларусі жыў з 1987 года. У пачатку 1990-х гадоў «вахтавым метадам» працаваў праграмістам у Лангепасе (Цюменская вобласць, Расія)[4]. У 1992 годзе з удзелам Ю. Зісера было заснавана прадпрыемства «Надзейныя праграмы», якое займалася распрацоўкай праграмнага забеспячэння для банкаўскай сферы. Пад эгідай названага прадпрыемства быў створаны інтэрнэт-партал TUT.BY, які з цягам часу стаў найбольш папулярным інтэрнэт-рэсурсам у Байнэце[5].
У 2013 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі на клас аргана, які паспяхова скончыў у 2015 годзе[6].
Ю. Зісер актыўна займаўся дабрачыннасцю — падтрымліваў грамадскія ініцыятывы, удзельнічаў у краўд-кампаніях. Захапляўся джазавай і арганнай музыкай, дапамагаў аднаўляць арганы па ўсёй Беларусі[7]. Пры яго фінансавай падтрымцы былі адноўлены арганы ў Мінску, Нясвіжы, Пінску[6]. У 2019 годзе з'яўляўся адным з арганізатараў і спонсараў міжнароднага фестываля клезмерскай музыкі ў Мінску (Litvak Klezmer Fest)[8].
У 2019 годзе далучыўся да калектыўнага звароту з прапановай перапахаваць К. Каліноўскага ў Беларусі.[9]
Хварэў на рак. Памёр 17 мая 2020 года пасля працяглай хваробы.
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Юрый Зісер быў членам Грамадска-кансультатыўнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта А. Лукашэнкі (у 2009—2011) і адным з аўтараў[10] прэзідэнцкага ўказа № 60, які ўзмацняў рэгуляванне інтэрнэту з боку дзяржавы, абмяжоўваў доступ да рэсурсаў з незаконным або непажаданым кантэнтам, кантроль над каментарамі ў інтэрнеце і над карыстальнікамі[11][12]. На лекцыі ў ЕГУ ў 2011 годзе Зісер выступаў з апраўданнем цэнзуры ў інтэрнеце[10][13].
У 2013 годзе галоўны рэдактар сайта Хартыя'97 Наталля Радзіна абвінаваціла Юрыя Зісера ў супрацы з аўтарытарным рэжымам Лукашэнкі і атрыманні выгады ад прыняцця А. Лукашэнкам указа аб рэгуляванні інтэрнэту, паводле якога беларускім бізнесменам забаранілі мець хостынг за мяжой. Ю. Зісер, паводле Н. Радзінай, з’яўляўся ўладальнікам найбуйнейшай хостынгавай кампаніі ў Беларусі[14]. У адказ Зісер прыгразіў прыцягнуць Радзіну да суда[14] і заявіў, што беларускія хостынгавыя кампаніі, вымушаныя перанесці абсталяванне з Расіі ў Беларусь, самі пацярпелі ад згаданага ўказа[15].
У красавіку 2015 года з крытыкай Ю. Зісера выступіў А. Лукашэнка, які ў час паслання прэзідэнта да Нацыянальнага сходу звярнуўся да С. Шапіры: «Зісер гэты ваш непрыстойна сябе паводзіць... Я ж вас год таму прасіў усіх яўрэяў узяць пад кантроль. А Зісера мы ніяк не можам нармалізаваць»[16].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Зиссер Ю. А. Маркетинг on-line. — Минск: Издательство Гревцова, 2007. — 302 с.
- Зиссер Ю. А., Мелещенко А. А. Управление разработкой и продвижением программного обеспечения: Учебное пособие. — В 2-х частях. Часть I. Менеджмент. — Минск: БГУИР, 2002. — 163 с.
- Зиссер Ю. А., Мелещенко А. А. Управление разработкой и продвижением программного обеспечения: Учебное пособие. — В 2-х частях. Часть II. Маркетинг. — Минск: БГУИР, 2002. — 155 с.
Зноскі
- ↑ Юрий Зиссер (руск.)
- ↑ https://belisrael.info/?p=24171
- ↑ Руководство Архівавана 23 лістапада 2010. (руск.)
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2019. Праверана 18 мая 2020.
- ↑ Рэйтынг беларускіх сайтаў. Агульны рэйтынг Архівавана 9 лістапада 2010.
- ↑ а б Памёр Юрый Зісер
- ↑ euroradio.fm
- ↑ https://belisrael.info/?p=21851
- ↑ Беларусы просяць пахаваць парэшткі Кастуся Каліноўскага ў Беларусі. Згодныя? — Hrodna.life, 24.09.2019
- ↑ а б Юрый Зісер: Ну вы ж усё разумееце (аўдыё) — Наша Ніва, 23.11.2011
- ↑ https://baj.by/be/content/regulyavanne-baynetu-0(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2020. Праверана 17 мая 2020.
- ↑ Беларусь: Сеть под контролем — Аналитический доклад о вызовах свободе слова в интернете в Беларуси — Index on Censorship, 2013
- ↑ «Это собирательный тип белорусского бизнесмена!» — БелГазета, № 2 (827) 16 студзеня 2012 г.
- ↑ а б Юрый Зісер: Радзіна, я вас пасаджу! — Наша Ніва, 15.02.2013
- ↑ Радзіна абвінаваціла Зісера ў карупцыі, Зісер прыгразіў судом — Еўрарадыё, 15.02.2013
- ↑ https://belisrael.info/?p=4311
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Блог Юрыя Зісера Архівавана 15 лістапада 2010.